На 1 красавіка ў Беларусі жылі 9 мільёнаў 681 тысяча чалавек

9 мільёнаў 681 тысяча чалавек жылі ў Беларусі на 1 красавіка. Пра гэта паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу.

За студзень-сакавік колькасць жыхароў краіны зменшылася на 8,8 тысячы чалавек. За першы квартал бягучага года ў Беларусі нарадзіліся 25300 дзяцей, а памерлі 35 тысяч чалавек.

БЕЛТА