МЗС высвятляе сітуацыю з затрыманым ва Украіне "беларускім тэрарыстам"

Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончыка.



Як паведамляла Еўрарадыё, 19 мая Служба бяспекі Украіны паведамліа аб прадухіленні тэракту ў Адэсе. Па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракту сярод іншых быў затрыманы грамадзянін Беларусі па прозвішчы Шабалін.


 
Паводле інфармацыі СБУ, Шабалін з'яўляецца "актывістам радыкальнай прарасійскай структуры". Падчас допыту Шабалін прызнаўся ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Адэсе 2 траўня, у выніку якіх загінула больш за 40 чалавек. Таксама СБУ паведаміла, што Шабалін хацеў стварыць групу наёмнікаў, каб зрываць выбары прэзідэнта Украіны ў Луганскай вобласці.


 
Фота — crime.in.ua