Мокры снег з пераходам у дождж прагназуюць у Беларусі ў аўторак

Снег, ілюстрацыйнае фота

Снег, ілюстрацыйнае фота / sb.by

У аўторак, 25 лістапада, у Беларусі прагназуецца воблачнае надвор'е, уначы — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

У многіх раёнах краіны чакаюцца ападкі — снег, мокры снег, які днём будзе пераходзіць у дождж. Удзень месцамі пройдуць моцныя ападкі — пераважна снег і мокры снег, а таксама прагназуецца наліпанне мокрага снегу. Месцамі па краіне будуць утварацца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 1-6 градусаў ніжэй за нуль, па поўдні краіны прагназуецца 0...+1 градус. Удзень чакаецца ад 1 градуса марозу да 5 цяпла.

26-27 лістапада надвор'е ў Беларусі будуць фармаваць атмасферныя франты ад цыклона, цэнтр якога будзе перамяшчацца з паўднёвага ўсходу Польшчы праз паўночна-заходнія раёны Беларусі на Наўгародскую вобласць Расіі. Будзе воблачнае надвор'е, на большай частцы краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу.

Мокры снег з пераходам у дождж прагназуюць у Беларусі ў аўторак
Прагноз надвор'я на 25 лістапада / Белгідрамет
Мокры снег з пераходам у дождж прагназуюць у Беларусі ў аўторак
Прагноз надвор'я на 25 лістапада / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.