МНС паведамляе пра двух загінулых на “Пінскдрэве” (абноўлена)

Міністэрства надзвычайных сітуацыяў заяўляе пра двух загінулых у выніку выбуху і пажару на “Пінскдрэве”. Такая інфармацыя змешчаная на сайце 112.by. У выніку выбуху абвалілася перакрыццё цэху на плошчы 100 квадратных метраў. Пра гібель аднаго з работнікаў стала вядомаадразу пасля здарэння. Цела другога ратавальнікі знайшлі пад заваламі а 18.00, паведамляе БелаПАН.

Паводле апошніх звестак, 19 чалавек шпіталізаваныя, 14 работнікаў трапілі ў рэанімацыю з апёкамі.