Мінскае хакейнае “Дынама” прайграла “Нафтахіміку” па булітах

Мінскае хакейнае “Дынама” прайграла “Нафтахіміку” па булітах

Мінскае хакейнае “Дынама” 10 верасня правяло хатні матч з “Нафтахімікам” з расійскага Ніжнякамска ў рамках чэмпіянату КХЛ. Напружаная барацьба ў асноўны час не вызначыла пераможцу і трэцяя дваццаціхвілінка скончылася з лікам 2:2. У авертайме захаваўся такі самы лік. У беларусаў заставаліся спадзяванні на серыю булітаў, аднак тут ім не пашанцавала. У выніку дынамаўцы прайгралі з лікам 2:3.

У асноўны час шайбамі ў беларусаў адзначыліся Раян Веске і Пол Шчэхура.

Нагадаем, што папярэднія два матчы скончыліся для мінскага клуба перамогамі: няўдала пачаўшы чэмпіянат КХЛ, яны потым змаглі сенсацыйна абыграць фінскі “Ёкерыт” і ў наступным матчы разграмілі чэлябінскі “Трактар”. Аднак працягнуць пераможную серыю яны не змаглі.

Наступны матч мінскае “Дынама” правядзе 14 верасня на выездзе — сапернікам клуба стане маскоўскі “Спартак”, якому мінчане саступілі на старце чэмпіянату КХЛ.

Фота: hcdinamo.by