Мінскае "Дынама" атрымала перамогу ў гасцях над "Трактарам"

Мінскае "Дынама" атрымала чарговую перамогу ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У сераду наша каманда выйграла ў гасцях у чалябінскага "Трактара" — 3:2 (0:1, 0:1, 3:0). Шайбы ў дынамаўцаў закінулі Сікора (у сваім дэбютным матчы ў складзе мінскага "Дынама"), Падхрадскі і Варламаў. Пасля 26 матчаў у мінскага "Дынама" 43 ачкі, закінута 79 і прапушчана 71 шайба. Наша каманда займае 3-е месца ў Заходняй канферэнцыі, 2-е месца — у дывізіёне Тарасава, і 8-е — у агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ.

Наступны матч дынамаўцы праводзяць 19 лістапада ў гасцях з уфімскім "Салават Юлаевым".