Мінабароны РБ рыхтуе ракетную тэхніку да баявога прымянення
Ракетны комплекс "Кропка" / Мінабароны Расіі
У гадавіну пачатку вайны Мінабароны Беларусі паведаміла, што адно з ракетных падраздзяленняў перамяшчаецца ў вызначаны раён у рамках мерапрыемстваў баявой гатоўнасці.
Асабісты склад вайсковай часці будзе адпрацоўваць комплекс мерапрыемстваў па абсталяванні раёна стартавых пазіцый, а таксама рыхтаваць тэхніку да баявога прымянення.
Год таму расійскія войскі павялі наступ на Украіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Беларускае войска пакуль што ў вайне не задзейнічанае.