Мікалай Аўтуховіч пятнаццаты дзень трымае “сухую” галадоўку
Мікалай Аўтоховіч праз сухую галадоўку намагаецца дамагчыся дазволу на ліставанні. Вязню перасталі прыходзіць лісты нават ад 83-гадовай маці, пішуць праваабаронцы “Вясны”.
Аўтуховіч утрымліваецца ў турме №1 Гродна. Тут жа адбываецца і суд над ім.
Стан Аўтуховіча рэзка пагоршыўся ў чацвер, 21 ліпеня, на 11-ы дзень галадоўкі. У яго ўзмацніліся болі ў жываце, пачалася рэзь, падняўся пульс.
Нягледзячы на гэта, турэмны доктар дазволіў яму ўдзельнічаць у судовым працэсе, а хадатайніцтва пра агляд знешнім доктарам было адхіленае.
“Мікалай сказаў, што можа ўдзельнічаць, толькі калі яму дазволяць ляжаць, у гэтым таксама адмовілі. Урэшце яго выдалілі з залы за дыскусію з суддзёй, суд працягваецца без Мікалая”, — напісала ў сацсетках Святлана Богуш.
Раней Богуш прапаноўвала накіроўваць вязню ваду без газу, сокі, дзіцячыя фруктовыя пюрэ (у дой-паках), мёд (у пластыкавых пакунках). Гэтыя прадукты дапамогуць яму выходзіць з галадоўкі.
Падсудных па справе Аўтуховіча вінавацяць па шэрагу "тэрарыстычных" артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Падчас суда галадоўку таксама трымаў палітвязень Уладзімір Гундар, але на мінулым тыдні спыніў яе.