Малюнкі песень пад музыкі і абдымкі “Індыгі”
Як? Вы ніколі не бачылі песні? А вось наведнікі
панядзелкавага канцэрту гурта “Індыга” мелі такую ўнікальную магчымасць, бо
галоўная індыганка Руся ўгаварыла мастачку Ніку Сандрос паказаць людзям свае
творы. І песня «Наутилуса-Помпилиуса»
выглядае так, нібы, згубіўшы надзею на жыццё, чалавек дасылае свой погляд белай
столі над пакоем, пра якую, ўласна, і спявае Бутусаў. А Індыгава “Заенька” –
гэта шэсць зайцаў прычэпленых на шэсць вяровак пад пільным вокам дзяўчынкі-вартаўніцы.
Так Ніка адлюстроўвае свае эмоцыі:
Ніка: “Калі ў мяне эмоцыя, я ўключаю музыку і малюю. Я ніколі не саджуся адмыслова маляваць, не выдумваю, што вось зараз я намалюю шэсць зайцаў. Я проста ўключаю Русю і проста крэслю на паперы, пакуль гэтая эмоцыя з мяне не выйдзе”.
Ніка таксама прызналася, што ёй лепш за ўсё ідзе маляванне беларускіх песень, што яна звязвае з адчуваннямі ад беларускай мовы, называючы іх “салодка ў роце”. Але не заўжды ўдаецца, вось, напрыклад, як з “Нейра Дзюбелем”:
Ніка: “Нейра Дзюбель я не малявала, але вельмі хочацца. Вось Нейра Дзюбель чамусьці вельмі хочацца намялаваць, але мне здаецца, што яго трэба маляваць у гневе. Я вось чакаю моманту, калі я буду раз’юшаная, тады ўключу “Нейра Дзюбель” і штосьці выдам”.
Што ж да Русі і “Індыгі”, то яны супольна радаваліся, таму што на канцэрт прыйшло шмат людзей. Пры чым сярод іх быў пяцігадовы хлопчык, спецыяльна для якога былі падрыхтаваныя цацкі і мыльныя бурбалкі, і, відаць, тата аднаго з індыганаў – так Руся называе прыхільнікаў свайго гурта. Праўда, невялікая прастора “Графіці”, як заўжды, скоўвала і не толькі гледачоў, але і саміх музыкаў:
Руся: “Ёсць такая звычка працаваць на вялікіх пляцоўках, дзе ўсе танчаць і можна наладзіць непасрэдны кантакт з публікай. А тут з гэтым складана. Людзі самі хочуць рабіць нейкія больш актыўныя рухі, але памяшканне не дазваляе. Трэба тупа сядзець, піць гарбату і слухаць канцэрт. Крышку так ад гэтага не ўтульна”.
Відаць, дзеля падвышэння той самай утульнасці ў перапынку паміж двума аддзяленнямі канцэрту музыкі выйшлі ў людзі і абдарылі ўсіх абдымкамі, перадаўшы пазітыўны настрой і эмоцыі на будучыя адпачынкі і вакацыі. Вось што “Індыга” плануе на гэты самы адпачынак:
Руся: “На лета мы зараз рыхтуем другі альбом. Я з’еду на месяц у Вялікабрытанію і пасля таго, як буду зноўку дома, мы пачынаем яго запісваць. І таксама мы будзем здымаць некалькі кліпаў”.
Плённага і прыемнага вам лета.
Канцэрт “Індыгі” адведвала я, Кася Золатава.