Максім і Наталля Кот-Кузьма: музыка і тэатр тут не пры чым!
Знаёмцеся: Макс Кузьма – бас-гітарыст. Наталля Кот – актрыса Тэатра лялек. Калі яны ажаніліся, дык узялі адно прозвішча на дваіх: Кот-Кузьма. Пра іх музыку, тэатр і жыццё чытайце далей…
ЕРБ: Мінула лета. Наколькі яно атрымалася глабальным у плане адпачынку?
Макс Кот-Кузьма(М.К.-К.): У нас даўно не было глабальнага адпачынку.
Наталля Кот-Кузьма (Н.К.-К.): Таму што для глабальнага адпачынку патрэбныя як мінімум нармальныя грошы, і як максімум 3 гады дзіцяці.
ЕРБ: А вы ўжо прыдумалі месца вашага першага сумеснага адпачынку з маленькай Сонечкай?
Н.К.-К.: Крыху марылі пра Італію...
М.К.-К.: Ой. Гэта Наташка марыць пра Італію. А я яшчэ нічога не прыдумаў. Пакуль гэты адпачынак выглядае вельмі туманным і мройным...
Н.К.-К.: У любым выпадку, калі раптам нічога не атрымаецца, можна знайсці выйсце. Мая сястра жыве ў Падмаскоўі ва ўласным доме. Мы з ёй у адзін год нарадзілі дзяўчынак. Калі што – паедзем туды, каб нашыя дзяўчынкі пазнаёміліся...
ЕРБ: Ну, а наконт сумяшчэння адпачынку з гастролямі?
М.К.-К.: Нават не ведаю, што адказаць. У апошні час я крыху адышоў ад музычных спраў.
ЕРБ: З чым гэта звязана?
М.К.-К.: Трэба прааналізаваць сітуацыю. Я пакуль не надта абмяркоўваў гэтую тэму... Ну, па-першае, 9 месяцаў таму я стаў татам!
ЕРБ: Гледачы прызвычаіліся звяртаць увагу ў асноўным на фронтмэнаў гуртоў. А вось тыя музыкі, якія знаходзяцца за спіною лідэраў, не надта разбэшчаныя увагай прыхільнікаў, хоць вельмі часта з’яўляюцца надзвычай цікавымі асобамі... Як гэта: адчуваць сябе за нечай спіною? Ці прысутнічае ў цябе падобнае адчуванне?
М.К.-К.: Вядома ёсць! Адчуванне нават вельмі класнае. Ты адчуваеш сябе, як за каменнай сцяною, калі што — можна ўсё зваліць на зорку. Пазіцыя вельмі выгодная для любога музыканта, які не імкнецца ў дадзеным праекце неяк засвяціцца, а які проста працуе. Мне ў некаторых пэўных момантах гэтая пазіцыя вельмі пасуе і я ёю задаволены. Па сваёй сутнасці я не зорка і ніколі не імкнуўся саліраваць.
ЕРБ: Аднак у некаторых момантах усё-такі не пасуе?
М.К.-К.: Так-так, ёсць. Толькі зараз не ўзгадаю такія моманты. Ну, непрыемныя моманты, калі сама зорка (не буду называць канкрэтных імёнаў) пачынае вельмі моцна свяціць і ад гэтага адчуваць сябе яшчэ большай зоркаю, чым яна з’яўляецца на самой справе. І ў такія моманты яна забываецца на сваіх музыкаў...
ЕРБ: Забываецца ў якім сэнсе: фінансавым, маральна-этычным?
М.К.-К.: І ў фінансавым, і маральна-этычным... Калі чалавек ужо разыйшоўся на поўную катушку, пра простых музыкаў ён забывае.. Мы нармальна разумеем адно аднога. Я разумею, што зорка мае права быць зоркаю. Аднак усё роўна бывае непрыемна, калі здараюцца нейкія накладкі, калі шчыміцца музыканцкая годнасць і самалюбства...
ЕРБ: Часам музыкаў абвінавачваюць у музычнай прастытуцыі. Як ты ставішся да гэтай з’явы? Ці пасуе гэты тэрмін музычнай прафесіі?
М.К.-К.: Тэрмін, мабыць, не пасуе, аднак нешта падобнае існуе. Я, напрыклад, іграў у розных калектывах і мяне гэта не бянтэжыла аніяк.
ЕРБ: Якую мэту ты пераследваеш, граючы ў розных камандах?
М.К.-К.: Перш за ўсё – фінансавую, неабходна карміць сям’ю. І потым мне вельмі падабаецца іграць. Чым з большай колькасцю калектываў я пайграю, тым большае задавальненне я атрымаю ад стасункаў з інструментам і людзьмі.
"...басіст – гэта чалавек, які атрымлівае задавальненне ад стасункаў з бас-гітарай!.."
ЕРБ: Ты граў з мноствам гуртоў. Ці ёсць нейкі любімы гурт, у якім хацелася б іграць вельмі доўга?
М.К.-К.: Існуюць некалькі музычных калектываў, да якіх я прырос душою. Гэта, вядома, WZ, і, вядома, Pukst-band: людзі, якіх я люблю і з якімі вельмі прыемна працаваць.
ЕРБ: Ці існуе нейкая розніца ролі бас-гітарыста ў гэтых дзвюх камандах?
М.К.-К.: Нейкай сур’ёзнай розніцы не існуе. Гэта дзве розныя музыкі, два розных напрамкі. Аднак і там, і там я граю ролю басіста(смяецца)... А басіст – гэта чалавек, які атрымлівае задавальненне ад стасункаў з бас-гітарай! Нават не абавязкова, каб ён валодаў нейкімі складанымі прыёмамі ігры, галоўнае – каб яму падабалася іграць! Мне так здаецца.
ЕРБ: А ты тэхнічны бас-гітарыст?
М.К.-К.: На жаль, не. Тэхніка ў мяне пакутуе. Я хутчэй бас-гітарыст, які ўмее адчуваць. Паколькі музыка – гэта хобі для мяне, чым сапраўдная магчымасць зарабляць грошы, мяне не хапае для таго, каб гадзінамі сядзець і займацца на бас-гітары. Мне проста падабаецца іграць, а дручыць па 20 разоў адно і тое ж я не магу. Гэта сумна.
ЕРБ: Ты займаешся дома часта?
М.К.-К.: Я дома практычна не займаюся. Можа, мне павінна быць сорамна, аднак мае заняткі музыкай адбываюцца падчас канцэртаў і гастроляў.
ЕРБ: Іншымі словамі, падчас канцэртнага працэсу ты вучышся граць на бас-гітары?
М.К.-К.: Так, у працэсе ігры з музыкамі. Дома займацца мне сумна. Калі ж я бяру ў рукі гітару, я раблю гэта толькі дзеля таго, каб пайграць для асабістага задавальнення. Я не развучваю гамы і не развіваю тэхніку, чаго мне, на жаль, не хапае. Я такі.
ЕРБ: Згодна з тваімі словамі, можна прыйсці да высновы, што ў нашай краіне музыка-інструменталіст не можа зарабіць добрыя грошы...
М.К.-К.: Наконт музыкі і грошай... Можна зарабіць. Пражыць дык дакладна можна, займаючыся музыкай, і даволі нядрэнна пражыць. І не абавязкова для гэтага іграць у некалькіх праектах. Пакуль што мае музычныя пачынанні не прыносілі мне нейкага каласальнага прыбытку... Самая сумная тэма – гаварыць пра грошы. Проста апроч музыкі я прафесійна займаюся іншай справай, якая корміць маю сям’ю, таму я магу з такой доляй свабоды і самаіроніі разважаць пра тэхнічныя магчымасці ігры на бас-гітары...
ЕРБ: Як ты ставішся да т.з. “халодных прафесіяналаў”? Гэта шчасце быць такім музыкам?
М.К.-К.: Шчасце быць гарачым прафесіяналам! Я не ведаю, каго з мінскіх басістаў можна аднесці да “халодных”... Хіба чалавек, які выдатна ведае сваю справу, у студыі спакойна піша сваю дзіўную жывую лінію халодны?!. Я з “халоднымі” не сустракаўся. Усе басісты, якіх я бачыў, – нармальныя, жывыя людзі, зусім не халодныя...
ЕРБ: У Беларусі дастаткова моцная бас-гітарная школа...
М.К.-К.: У Мінску няшмат басістаў, яны ведаюць адзін аднога. Калі не па-сяброўску, тады па чутках. Сто пудова!
ЕРБ: Падчас нашай размовы ты не раз сцвярджаў, што музыка для цябе – хобі. Ведаю, што ты захапляешся філасофіяй кубіка Рубіка. Кубік Рубіка ў тваім жыцці такое ж хобі як і музыка?
М.К.-К.: Так. Усё, чым я займаюся і што прыносіць мне радасць, і ёсць маё хобі.
ЕРБ: Аднак ідэалісты могуць страціць прытомнасць ад падобнага прыніжэння музыкі да спартыўнай гульні!
М.К.-К.: Некаторыя людзі могуць і музыку аднесці да спорту, калі ўзгадаць “халодных прафесіяналаў”. Вядома, я больш люблю музыку! Аднак, у філасофскім сэнсе музыка і кубік Рубіка – адно і тое ж. Карацей. Я люблю музыку!
Пра актрысу, якая стала мамай:)
ЕРБ: Калі жанчына-актрыса нараджае дзіця, што адбываецца з актрысай?
Н.К.-К.: Усё залежыць ад велічыні амбіцый актрысы.
ЕРБ: У тваім выпадку што адбылося?
Н.К.-К.: У маім выпадку... Калі шчыра, я так стамілася ад тэатра, так шмат негатыўнага было ў маім жыцці, звязанага з тэатрам, тэатральнымі людзьмі, актрысамі і акцёрамі, рэжысёрамі і нерэжысёрамі, што мне захацелася “дурнаватага” сямейнага шчасця.
ЕРБ: Чаму ж ”дурнаватага”?
Н.К.-К.: “Дурнаватага” з боку тых, хто падумае, што кар’ера – гэта сэнс жыцця. Мне захацелася сямейнага шчасця. Божа мне даў падарунак – я сустрэла чалавека, якога пакахала, які пакахаў мяне. Падчас пяцігоддзя сумеснага жыцця ў нас нарадзілася дзяўчынка. Таму я лічу, што я — як жанчына і як маці — адбылася ў гэтым жыцці. Паглядзім, як я выхаваю сваё дзіця, спадзяюся, атрымаецца.
ЕРБ: Ёсць акцёр і глядач. Паміж імі – пасярэднік – лялька! За што адказвае акцёр у дадзеным выпадку?
Н.К-К.: Для сябе я так дагэтуль не вырашыла, што рабіць больш страшна і істотна: выйсці на сцэну і граць самому, як ты ёсць – чалавек, як у нас гэта называецца ж.п. — жывы план, альбо іграць праз ляльку. Гэта вельмі складаны момант.. Мабыць, тады павінна быць страшна, калі не ведаеш ролі, не маеш упэўненасці ў сабе, не разумееш, навошта ты выйшаў на сцэну, каго ты іграеш. Калі ты выходзіш проста падзёргаць лялькі – значыцца, з такім стаўленнем ты можаш выйсці на сцэну і падзёргаць целам, пайграць тварам. Вось што страшна. Часам у жыцці здараліся моманты, калі я выходзіла і не ведала, што мне рабіць на сцэне...
Мабыць, больш страшна з лялькай, таму што яна заўсёды падносіць сюрпрызы, яна не належыць табе. Насамрэч лялька вядзе цябе, яна галоўная! Як казаў Аляксей Анатольевіч Леляўскі – мой педагог і рэжысёр — ляльку нельга згвалціць, яе нельга прымусіць рабіць тое, чаго яна не хоча рабіць. Пра гэта я памятаю заўсёды. Калі я спрабавала яе прымусіць – заўсёды цярпела фіяска: такое магло адбыцца падчас маёй асабістай рэпетыцыі ці пры спробе здзекаў перад гледачамі. Лялька сама скажа, чаго хоча. Калі ты яе адчуеш, калі ты свае непакойствы, жаданні, любоў, боль паспрабуеш перадаць праз ляльку, праз яе рухі – яна павядзе цябе... Гэта вельмі казачны момант, яго нельга апісаць, пра яго нельга расказаць... Калі ты не адчуваеш падобнага, значыцца, гэта не тваё. Займайся нечым іншым: спявай песні, танчы, чытай вершы. Калі ж ты аднойчы адчуеш момант яднання з лялькай, ён цябе павядзе, гэта будзе момант Існасці і шчасця. І зусім не істотна тое, што ў зале сядзяць 15 чалавек, бо -20 на вуліцы. А ты ўсё роўна працуеш, таму што ты акцёр, ты выйшаў на працу. Аднак калі ты ловіш гэты кайф – гэта проста здорава!!!
ЕРБ: Мабыць, актрысай драматычнай у нашым свеце быць больш прэстыжна, чым актрысай лялечнай. Гэта быў твой свядомы выбар?
Н.К-К.: Шчыра кажучы, я думала, што стану драматычнай актрысай. Аднак атрымалася, што патрапіла на лялечны курс, мяне гэта захапіла, і на 2-м курсе мяне ўзялі паўнавартасна працаваць у тэатр. Я перастала марыць пра драматычны тэатр. У мяне былі ролі драматычныя, напрыклад, у пастаноўцы Леляўскага “ З Парыжам скончана!” па Чэхаву. Зараз змяніўся час. Зараз не надта прэстыжна быць драматычнай актрысай, больш прэстыжна мець прывабныя формы, выйсці на пляцоўку і пад фанеру прыгожа адкрыць рот... Часамі я ўяўляю сабе, якім было б маё жыццё, калі б я, напрыклад, працавала ў Купалаўскім тэатры. Ммм... Мабыць, грала я і такую ролю, і такую... Не факт, вядома... Па-першае, у мяне вельмі спецыфічная знешнасць, скажу шчыра... Таму мяне моцна не здымаюць у кіно, не хочуць... Хто яго ведае, можа было б вельмі сумна, калі б я патрапіла ў драматычны тэатр. Працуючы ў лялечным тэатры, я паглядзела свет, наведала мноства супер-фестываляў.
ЕРБ: Шматлікія беларускія, даволі вядомыя драматычныя актрысы, заспявалі. Як ты ставішся да падобных зменаў амплуа?
Н.К-К.: Мне крыху смешна. Я не ведаю, з якога боку да гэтага падысці... Скажу шчыра. Увогуле я ўспрымаю драматычнае мастацтва з вялікай іроніяй. Вельмі мала добрых драматычных актрыс і акцёраў, мала добрых рэжысёраў, мала добрых пастановак. Паколькі я – актрыса лялечная, і на фэстах я сутыкалася ў большасці з лялечнымі спектаклямі, магу сказаць, што гэта мастацтва, мастацтва лялечнае, больш шчырае, адкрытае і чыстае: лялька ніколі не падмане! Я бачыла такія шыкоўныя спектаклі ў Еўропе, такіх прафесіяналаў!!!! Што калі я гляджу на некаторых драматычных актрыс, якія пыжацца і нешта спрабуюць з сябе выдавіць дзякуючы крыку і вярчэнню вачэй, і пры гэтым унутры нуль і ніякім чынам цябе гэта не кранае, мне проста робіцца смешна.
ЕРБ: Аднак, мабыць, ёсць у нашай краіне добрыя спектаклі і акцёры, вартыя глядацкай увагі?
Н.К.-К.: Вядома, ёсць! Апошнія паўтары гады шмат чаго праходзіць па-за мной. Аднак я упэўнена, што ў нашым горадзе абавязкова адбываецца нешта цікавае, нешта таленавітае, у ім абавязкова жывуць таленавітыя акцёры, яны працуюць, яны ствараюць...
ЕРБ: Тандэм актрысы і музыканта. Як вы ставіцеся да багемнага паходжання падобных тандэмаў? Муж-музыкант – што за істота?
Н.К.-К.: Па-першае, мы не адчуваем сябе багемай, не “звяздзім” і не штурхаем адно аднога на падобныя дзеянні. Па-другое, тое, што мы сустрэліся, не магло не здарыцца. Мая сяброўка, актрыса лялечнага тэатра, Кацярына, у той час Кошалева, а зараз Трафімук, выдатна спявае джаз. Распавяду гісторыю нашага знаёмства. Аднойчы Каця запрасіла мяне на канцэрт у “Графіці”. У мяне быў мярзотны настрой. Каця прыгожа спявала. І не менш прыгожа іграў на бас-гітары на гэтым канцэрце Макс Кузьма. Я ўбачыла яго ўсмешку, закахалася. У той жа вечар мы і пазнаёміліся. Пасля канцэрту ён падышоў да мяне і сказаў: “Прывітанне. Мяне завуць Максім”. А я ўжо закахалася. Пасля гэтага мы не раставаліся. Вось гісторыя нашага сямейнага шчасця. Не ведаю, пры чым тут музыка і дзе гэты тэатр. Па-мойму, ідзе гаворка пра каханне і шчасце.
Увогуле, мы добра разумеем адно аднога не таму, што мы людзі мастацтва, а таму што мы вельмі падобныя. У нас падобныя прыхільнасці, погляды на жыццё і т.д. Не буду ілгаць, у нас бываюць сутычкі, спрэчкі, часам вельмі бурныя высвятленне адносін. Усё гэта для таго, каб выпусціць пар, і каб жыццё не здавалася такім мармеладным. Не можа быць усё кшталту: так, каханая, так, дарагі, усё цудоўна, дай я цябе пацалую... Увесь час, 24 гадзіны на суткі, такое не можа працягвацца. Гэта падман. Вядома, бываюць маленькія праблемкі, якія цудоўна вырашаюцца. І мы жывем далей шчасліва, кахаючы адно аднога.
Фота з прыватнага архіву сям'і Кот-Кузьма а таксама www.odnoklassniki.ru
Пра адпачынак...

"адчуваеш сябе, як за каменнай сцяною..."

"...Шчасце быць гарачым прафесіяналам!.."

Пра акцёра и ляльку

Пра актрыс і неактрыс
ЕРБ: Шматлікія беларускія, даволі вядомыя драматычныя актрысы, заспявалі. Як ты ставішся да падобных зменаў амплуа?
Н.К-К.: Мне крыху смешна. Я не ведаю, з якога боку да гэтага падысці... Скажу шчыра. Увогуле я ўспрымаю драматычнае мастацтва з вялікай іроніяй. Вельмі мала добрых драматычных актрыс і акцёраў, мала добрых рэжысёраў, мала добрых пастановак. Паколькі я – актрыса лялечная, і на фэстах я сутыкалася ў большасці з лялечнымі спектаклямі, магу сказаць, што гэта мастацтва, мастацтва лялечнае, больш шчырае, адкрытае і чыстае: лялька ніколі не падмане! Я бачыла такія шыкоўныя спектаклі ў Еўропе, такіх прафесіяналаў!!!! Што калі я гляджу на некаторых драматычных актрыс, якія пыжацца і нешта спрабуюць з сябе выдавіць дзякуючы крыку і вярчэнню вачэй, і пры гэтым унутры нуль і ніякім чынам цябе гэта не кранае, мне проста робіцца смешна.
ЕРБ: Аднак, мабыць, ёсць у нашай краіне добрыя спектаклі і акцёры, вартыя глядацкай увагі?
Н.К.-К.: Вядома, ёсць! Апошнія паўтары гады шмат чаго праходзіць па-за мной. Аднак я упэўнена, што ў нашым горадзе абавязкова адбываецца нешта цікавае, нешта таленавітае, у ім абавязкова жывуць таленавітыя акцёры, яны працуюць, яны ствараюць...
"І мы жывем далей шчасліва, кахаючы адно аднога..."