Маці Андрэя Саннікава атрымала ад сына першы ліст з турмы
15 студзеня маці экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ала Ўладзіміраўна атрымала першы ліст з СІЗА КДБ. Ліст датаваны 12 студзеня. Верагодна, былі таксама іншыя лісты, але ніводзін з іх з "амэрыканкі" не дайшоў, паведамляе Хартыя’97. Змест ліста наступны: "Дарагая мама, у мяне ўсё нармальна, здаровы, харчаванне ў парадку, дзякуй за перадачы і пасылку. Усё да месца. Моцна люблю, Андрэй".
Падобны ліст прыйшоў бацькам Наталлі Радзінай 15 студзеня. Штамп адпраўлення — 14 студзеня.
"У мяне ўсё добра, я здаровая, не пераймайцеся за мяне, харчаванне дыетычнае, добрае, настрой таксама добры, дзякую за перадачы. Спадзяюся, што ў вас усё добра. Цалую, абдымаю, Наташа".
Нагадаем, адвакаты Андрэя Саннікава і Наталлі Радзінай не бачылі сваіх падабаронных з 29 снежня.