Лукашэнка хацеў пакараць былога чыноўніка, а ён ужо ў Палаце прадстаўнікоў

На нарадзе, якая прайшла 10 снежня, Аляксандр Лукашэнка згадаў пра карупцыю ў Баранавіцкім райвыканкаме, дзе кіраўніца ўпраўлення капітальнага будаўніцтва за кошт прадпрыемства аплачвала свае адпачынкі ў замежжы. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара: "Старшыню Баранавіцкага райвыканкама звольнілі, так? А вы з старшыні райвыканкама былога спыталі ці таксама паціху яго кудысьці засунулі?". "Расспыталі і знялі з працы па многіх пытаннях", — адказаў Сумар. "А грошы?", — пацікавіўся Лукашэнка. "І грошы ён вярнуў", — цытуе словы Канстанціна Сумара intex-press.by.


Старшынёй Баранавіцкага райвыканкама на момант, калі чыноўніца незаконна прысвойвала дзяржаўныя грошы, быў Мікалай Язубец. У верасні 2012-га ён сапраўды спыніў сваю працу, але не з-за зняцця яго з пасады, а праз абранне дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
 

Фота — bymedia.net