Лукашэнка гатовы да супрацоўніцтва з ЕС, але з адной умовай

Гатоўнасць да паляпшэння адносінаў з Еўрапейскім саюзам выказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю агенцтву "Reuters".  Паводле яго словаў, улады Беларусі гатовыя да гэтага кроку, але ставяць адну ўмову: ЕС мусіць бачыць у асобе Беларусі "партнёраў" і не ўмешвацца ва ўнутраныя справы краіны.

Лукашэнка таксама згадаў пра санкцыі ЗША ў адносінах Беларусі. Паводле яго словаў, яны "бесперспектыўныя".

Інтэрфакс