Курс долара ў Беларусі пераадолеў псіхалагічную адзнаку — 11 тысяч
Папярэдняй такой адзнакі — 10 тысяч — наяўны долар дасягнуў 15 красавіка сёлета.
Наяўны долар пачалі ў Беларусі прадаваць па 11000 рублёў. Чарговую псіхалагічную адзнаку курс долара пераадолеў 2 снежня. Як інфармуе партал tut.by, у аўторак курс продажу долара "Хоўм Крэдыт Банка" вырас да 11 тысяч (напярэдадні было 10950).
Папярэдняй псіхалагічнай адзнакі — 10 тысяч — наяўны долар дасягнуў 15 красавіка 2014-га.
Фота — Reuters