Камандзіраў украінскай "Альфы" могуць аддаць пад суд — не выканалі загад
Усё кіраўніцтва спецпадраздзялення Службы бяспекі Украіны адхілена ад выканання абавязкаў.
У адносінах кіраўнікоў сілавых падраздзяленняў распачатыя тры крымінальныя справы за адмову адкрываць агонь падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх абласцях. Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Пашынскі. Назвы гэтых аддзелаў ён не называў. Пашынскі толькі адзначыў, што ўсіх камандзіраў "Альфы" адхілілі за невыкананне баявога загаду і па ім праводзіцца службовае расследаванне.
Сяргей Пашынскі таксама паведаміў, што адбываецца ратацыя міліцыянераў на Данеччыне і Луганшчыне, аднак замяніць 4 тысячы супрацоўнікаў міліцыі немагчыма. Ён нагадаў, што прынятае рашэнне стварыць 27 батальёнаў тэрытарыяльнай абароны ва ўсіх абласцях Украіны (яны будуць падначальвацца Генштабу і кіраўнікам абласных дзяржадміністрацый). Два з іх з 3 тысячамі байцамі мусяць дзейнічаць у згаданых абласцях, інфармуе УНІАН.
Цікава, што пазней прэс-служба СБУ абвергла інфармацыю Пашынскага наконт "Альфы".
30 красавіка намесніца сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Вікторыя Сюмар патлумачыла правалы ўкраінскіх сілавікоў у Данецкай і Луганскай абласцях адсутнасцю досведу барацьбы з тэрарызмам.
Таксама сёння выканаўца абавязкаў прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што ўкраінскія сілавікі не здольныя ўзяць пад кантроль сітуацыю ў Данецкай і Луганскай абласцях.
Фота — УНІАН