КДБ шукала грошы ў бялыніцкага актывіста
На кватэры бялыніцкага актывіста Мікалая Мяцеліцы супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Ён доўжыўся больш за гадзіну. Як кажа актывіст, камітэтчыкі прыехалі за ім на працу. Заявілі, што калі ён адмовіцца паехаць з імі, яны выкарыстаюць супраць яго сілу, паведамляе Радыё Свабода. Ператрус праводзіўся ў межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19-20 снежня.
У Мікалая Мяцеліцы забралі сістэмны блок кампутара, 5 флэш-картак. Доўга перабіралі агітацыйную атрыбутыку Някляева, яго кніжкі — аднак вырашылі гэта не забіраць. У пастанове аб вобыску была фраза, што ў кватэры актывіста нібыта павінны быць буйная сума грошай.
У часе перадвыбарчай кампаніі Мікалай Мяцеліца быў сябрам ініцыятыўнай групы Ўладзіміра Някляева. Арганізоўваў і праводзіў у райцэнтры агітацыйныя мерапрыемствы кандыдата ў прэзідэнты. Збіраў подпісы ў яго падтрымку.