KaZaнтып вяртаецца ў Крым, але змяняе назву

Фестываль KaZaнтып вяртаецца ў Крым, на радзіму, у сяло Папоўка. Пра гэта паведаміў аўтар праекта і прэзідэнт "Рэспублікі КаZантып" Мікіта Маршунок на сваёй старонцы ў Facebook. Адзінае, івэнт зменіць назву на Befooz.

KaZaнтып, самы вялікі фэст элекроннай музыкі на тэрыторыі былога СССР,  вядзе сваю гісторыю, у тым ліку крымскую, з 1990 года. І толькі аднойчы, год таму, у сувязі з анэксіяй Крыма, ён праходзіў у Грузіі.

Новая версія фэста, як і папярэднія, ударыць наведвальнікаў па кішэні. Уваход на тэрыторыю “рэспублікі” на адзін дзень будзе каштаваць каля 90 долараў. “Мультывіза” абыйдзецца ў 180 долараў.

Нагадаем, пасля анексіі Крыма лёс KaZaнтыпу заставаўся невядомым. У сакавіку Маршунок арымаў афіцыйную прапанову ад украінскіх уладаў правесці рэйв на тэрыторыі Адэскай вобласці. Улады Крыма запрасілі рэйвераў вярнуцца дадому.