Камандзірка эвакуацыі назвала прычыну свайго сыходу з палка Каліноўскага
Настасся Махамет / instagram.com/neiserika
Камандзірка эвакуацыі батальёна "Волат" палка Каліноўскага Настасся Махамет ("Север") назвала прычыну свайго сыходу. Яна кажа, што стамілася ад "унутраных праблем палка". "Бясконцых несістэмных гісторый, нежадання выбудоўваць менавіта структуру, — цытуе словы "Север" "Наша ніва". — Рэальна не бачу ў палка жадання развівацца, станавіцца мацнейшымі і больш прафесіянальнымі. Мяне гэта, мякка кажучы, засмучае".
Пра намер пакінуць полк Каліноўскага Настасся Махамет паведаміла ў канцы восені 2023-га. Парамедык далучылася да беларускіх добраахвотнікаў на пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Летась была параненая. Мае ўзнагароды.
Цяпер "Север" перадае справы новаму камандзіру эвакуацыі.