Каля 3,5 тысяч асуджаных грошай на амністыю не знайшлі
26 траўня ў Беларусі завяршылася чарговая амністыя, у выніку якой на волю выйшла 2 тысячы 100 зняволеных. З іх каля 140 – жанчыны. На пачатку меркавалася, што дахаты вернуцца каля 4 тысяч асуджаных. Зараз праваахоўнікі кажуць, што тэарэтычна пад амністыю траплялі 5,5 тысяч чалавек. Але каля 3,5 тысяч зняволеных заплаціць за сваё вызваленне не здолелі. Нагадаем, што Дэкрэт аб правядзенні амністыі быў падпісаны прэзідэнтам 26 лістапада 2007 года. На яе правядзенне міністр МУС Уладзімір Навумаў даў падначаленым 6 месяцаў. Згодна з Дэкрэтам, упершыню амністыя тычылася толькі тых асуджаных, якія кампенсавалі нанесеную іх злачынствам дзяржаве альбо грамадзянам шкоду. Як паведаміў начальнік Дэпартамента па наглядзе за выкананнем пакаранняў Валерый Ярэмкін, асуджаныя выплацілі каля 850 мільёнаў рублёў кампенсацыі нанесеных імі страт.
Па словах былога палітзняволенага Валерыя Леванеўскага, бунтаў у калоніях сярод асуджаных чакаць не даводзіцца, нягледзячы на вялікую колькасць пакрыўджаных на мінулую амністыю.
Валеры Леванеўскі: “Перажыванняў было шмат. Шмат хто разлічваў на амністыю, шмат хто хацеў бы выплаціць усе кампенсацыі. Але, на жаль, не ў “зоне”, не пасля “зоны” яны выплаціць іх не могуць, бо няма працы, а калі і ёсць, то заробку ледзь хапае на ежу. Таму гэтая прывязка амністыі да запазычанасці па злачынстве нерэальна. У нас жа выстаўляюць такія астранамічны сумы, якія выплаціць нерэальна”.
Былы зняволены кажа, што хоць амністыя і з’яўляецца сапраўды актам добрай волі, але для асуджаных вялікай ролі не мае. І без яе адміністрацыя калоній мае магчымасць вызваліць да 40% зняволеных. Але чамусьці ёй амаль не карыстаецца.
Валеры Леванеўскі: “Пры жаданні адміністрацыя мае магчымасць вызваліць значна больш людзей, выкарыстоўваючы ўнутраныя адміністрацыйныя рычагі. Іх можна адправіць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, можна на змякчэнне рэжыму. Але, на жаль, у турмах і калоніях гэтага практычна не робяць. Тэарэтычна, датэрмінова можна выпускаць да 40% кантынгенту штогод. Амністыя, канешне, акт добрай волі, але, на мой погляд, вялікай ролі для асуджаных не мае. Гэта нейкая гульня, і 2 тысячы вызваленых для Беларусі нішто”.
Больш за тое, па яго словах, выпускаць зняволеных на свабоду, для адміністрацыі калоній не выгадна.
Валеры Леванеўскі: “Адміністрацыі не выгадна выпускаць людзей, нават калі яны трапляюць пад амністыю, таму, што кожны асуджаны – гэта пэўныя матэрыяльныя сродкі, якія можна браць з бюджэту. Гэта харчаванне ды іншае, а потым з гэтым можна хімічыць. А яшчэ – звычайная лянота. Бо складанне дакументаў на датэрміновае вызваленне альбо змякчэнне, гэта цэлы пласт работы. Гэта трэба працаваць начальнікам атрадаў, пісаць паперы, зампалітам. І на кожнага асуджанага трэба патраціць час”.
Па словах былога суддзі Канстытуцыйнага суда, кіраўніка юрыдычнай службы “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Міхаіла Пастухова, асобныя нюансы і ўдакладненні, да каго прымяняць амністыю, а да каго – не, і на якіх умовах, Канстытуцыяй не рэгулююцца. Гэта абгаворваецца ў адпаведным законе альбо дэкрэце. Але, на думку юрыста, такія абмежаванні не адпавядаюць самой ідэі амністыі.
Міхаіл Пастухоў: “Акт амністыі – гэта акт гуманізму з боку дзяржавы. Пад яе трапляюць асуджаныя ўпершыню, якія здзейснілі няцяжкія злачынствы, і калі ёсць абставіны, якія змякчаюць іх адказнасць. Ніколі не называлася такая дадатковая ўмова як кампенсацыя нанесенай шкоды альбо выплаты па канфіскацыі. Гэта ноў-хаў у крымінальнай палітыцы беларускай улады”.
Амнісціраванне на ўмовах абавязковай кампенсацыі і выплаты грошай, на думку былога суддзі КС, парушае Канстытуцыю і можа быць абскарджана.
Міхаіл Пастухоў: “Агульныя суды не прымуць такія скаргі да разгляду, спасылаючыся на палажэнне закона. Значыцца, такое палажэнне трэба прызнаваць неканстытуцыйным праз устаноўленыя працэдуры праверкі актаў на канстытуцыйнасць. Хтосьці з упаўнаважаных суб’ектаў павінны паставіць перад КС пытанне наконт таго, што гэта ўмова амністыі з’яўляецца дыскрымінацыйнай, антыгуманнай і супярэчыць сутнасці Канстытуцыі – парушае правы чалавека”.
Еўрарадыё паспрабавала даведацца, ці паступаюць у Генпракуратуру скаргі ад асуджаных, якія спадзяваліся на амністыю, але не атрымалі яе. Аднак па словах начальніка прэс-службы Генадзя Вярцінскага, асобна такія звароты ў пракуратуры не падлічваюць, і таму дакладных звестак няма.