Інтэрнэт у Беларусі будуць "рэгуляваць" пад відам абароны аўтарскіх правоў
Інтэрнэт павінен падлягаць рэгуляванню. Такое меркаванне выказала падчас сустрэчы з журналістамі ў Рэчыцы першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч. Чыноўніца прымала ўдзел у працы рэгіянальнага семінара ідэалагічных супрацаўнікоў Гомельскай вобласці, перадае “БелТА”. Логіка Наталлі Пяткевіч простая. Сёння ў рэгуляванні інтэрнэта зацікаўленыя ўсё, каго клапоцяць праблемы аўтарскіх правоў. Найперш гэта людзі творчых прафесій. І калі грамадства згоднае з тым, што аўтарскія правы неабходна абараняць, дык інтэрнэт, як і ўсе іншыя крыніцы інфармацыі, таксама падлягае рэгуляванню.
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта звярнула ўвагу на яшчэ адну праблему, звязаную з інтэрнэтам. "Бацькі, царква, абсалютна ўсё грамадства гаворыць пра неабходнасць абароны маральнасці. Значыць, трэба паставіць у інтэрнэце заслоны, каб нашы дзеці не глядзелі тое, што ў іншых крыніцах інфармацыі мы можам забараніць", — адзначыла яна.