Ігар Макар падаў заяву ў паліцыю на Вольгу Карач
Былы "алмазавец" Ігар Макар падаў заяву ў літоўскую паліцыю на Вольгу Карач. Пра гэта ён расказаў у гутарцы з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.
Некалькі дзён таму стала вядома, што Карач падала заяву на Макара і "Нашу Ніву". Нагодай стала публікацыя аўдыязапісаў размоў самога Макара з экс-амапаўцам Паўлам Кулажанкам. У тым запісе абмяркоўваўся план шантажу сузаснавальніка фонду BySol Андрэя Стрыжака. Макар сам перадаў гэтыя запісы журналістам для публікацыі. Ён мяркуе, што да гэтага плана мае дачыненне і Вольга Карач.
Па словах Макара, сваю заяву ў паліцыю на Карач ён падаў за некалькі дзён да яе. У мінулы чацвер ён быў выкліканы на допыт па сваёй заяве, які працягваўся некалькі гадзін.
Падрабязнасці гаворкі ён паведаміць адмовіўся, каб не перашкаджаць следству.