ХК "Магілёў" шукае галоўнага трэнера на заробак 164 долара (фота)
Адпаведная аб'ява з'явілася на сайце вакансій.
Хакейны клуб "Магілёў" спадзяецца знайсці галоўнага трэнера на заробак 2 млн 343 тысячы 921 рубель. Гэта 164 долара. Адпаведная аб'ява з'явілася на сайце вакансій. Ад кандыдата патрабуецца вышэйшая адукацыя (спецыялізацыя не пазначаная).
Адзначым, што ў мінулым чэмпіянаце Беларусі "Магілёў" заняў апошняе месца. На афіцыйным сайце клуба галоўным трэнерам пазначаны 43-гадовы Юрый Чух.
Фота: hcmogilev.by, belmeta.com