Heineken плануе вывесці піва "Дняпроўскае" на нацыянальны ўзровень

Кампанія Heineken, якая валодае кантрольным пакетам акцый СП "Рэчыцапіва", завяршыла праект па перазапуску піўной маркі "Дняпроўскае". Плануецца, што "Дняпроўскае", якое дагэтуль было лакальнай маркай Гомельскай вобласці, цяпер будзе развівацца на нацыянальным узроўні.

Вонкавае афармленне брэнда зведала кардынальныя змены. У прыватнасці, распрацаваная новая этыкетка. У будучыні ў дадатак да "Дняпроўскага светлага" Heineken мае намер вывесці на рынак новы гатунак — "Дняпроўскае моцнае" з утрыманнем алкаголю 6,7%.

БЕЛТА