Харысан Форд стаў лепшым баевіком
Харысан Форд з’яўляецца лепшым акцёрам фільмаў жанру "экшэн". Такія вынікі апытання, які праводзіла газета The Sun сярод сваіх
чытачоў. Аматары кіно паставілі Форда на першае месца за яго ролю ў
трылогіі "Індзіана Джонс".
На другім месцы апынуўся Арнольд Шварцэнэгер за ролю ў Тэрмінатары, і на трэцім – Шон Конэры, які сыграў Джэймса Бонда.
Чацвёрты радок рэйтынгу заняў Брус Уіліс і яго герой Джон Маклейн з "Моцнага арэшку". Пятае месца чытачы аддалі Крыстаферу Рыўзу, які сыграў Супермэна, на шостае зноў трапіў Харысан Форд, на гэты раз за ролю Хана Сола ў касмічнай саге "Зорныя войны".
Сярод жанчын-актрыс найбольш "гераічнай" была прызнаная пераможца “Чужых” Сігурні Уівер.
Нагадаю, што ў бліжэйшы час Харысан Форд мае намер зноў сыграць археолага і шукальніка біблейскіх артэфактаў Індзіану Джонса ў чацвёртай серыі фільма.