Хакейная зборная Беларусі прайграла Даніі — 1:3

9 красавіка хакейная зборная Беларусі прайграла ў матчы Еўрапейскага хакейнага выкліку камандзе Даніі — 1:3 (1:2, 0:0, 0:1). Ён прайшоў у Ольбаргу. Адзіную шайбу ў нашай каманды закінуў Артур Гаўрус, які на 14-й хвіліне зраўняў лік. Але ў далейшым гаспадары пляцоўкі яшчэ двойчы вызначыліся.

Беларуская зборная выступала ў наступным складзе: Брыкун (Мільчакоў); Дзямагін — Калюжны — А. Касціцын, Стасенка — Корабаў; Гаўрус — Кавыршын — Кулакоў, І. Усенка — Хараманда; Сцяпанаў — Волкаў — Кітараў, Лісавец — Шынкевіч; Дрозд — Коласаў — Развадоўскі, Караў — Усціненка.

У суботу, 11 красавіка, беларусы і датчане згуляюць у Одэнсе.

Фота: ria.ru