Хакейнае мінскае “Дынама” саступіла СКА ў Санкт-Пецярбургу

Хакейнае мінскае “Дынама” прайграла другі матч запар на старце чэмпіянату КХЛ. 27 жніўня беларусы гулялі на выездзе ў Санкт-Пецярбургу з мясцовым СКА. Сустрэча скончылася з лікам 2:1 на карысць гаспадароў. У дынамаўцаў шайбай адзначыўся амерыканскі легіянер Раян Веске.

Нагадаем, што 25 жніўня “Дынама” стартавала ў чэмпіянаце КХЛ з паразы. Клуб згуляў на выездзе з маскоўскім “Спартаком” і саступіў у авертайме — 3:4.

30 жніўня мінчане прымуць у сябе аднаклубнікаў з Рыгі.

Фота: hcdinamo.by