Хакейнае мінскае "Дынама" — самы наведвальны клуб Кубка Гагарына

КХЛ падводзіць вынікі сезона 2014/2015 гадоў. Сёмы сезон лігі пабіў усе ранейшыя рэкорды наведвальнасці. У рэгулярным першынстве ў сярэднім матч наведвалі 6422 гледача. На 80 сустрэчах Кубка Гагарына пабывалі 671 058 чалавек, у сярэднім 8388 за гульню. Дагэтуль трымаўся рэкорд, устаноўлены ў 2012 годзе — 7833 заўзятары. Самым наведвальным клубам Кубка Гагарына прызналі мінскае "Дынама". На двух хатніх гульнях беларускага клуба прысутнічалі больш за 30 тысяч чалавек (15086 на адной з гульняў), інфармуе "Прессбол".

Нагадаем, сёлета Кубак Гагарына выйграў пецярбургскі СКА, які ў фінальнай серыі перамог "Ак Барс" — 4:1. Мінскае “Дынама” ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ заняло 5-е месца ў Заходняй канферэнцыі, а ў чвэрцьфінале Кубка Гагарына прайграла фінскаму “Ёкерыту”.

Фота: ХК "Дынама" (Мінск)