Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі датчанам з лікам 1:6
У матчы Еўрапейскага хакейнага выкліку 11 красавіка беларусы зазналі гучную паразу.
11 красавіка ў Адэнсе прайшоў другі матч Еўрапейскага хакейнага выкліку паміж зборнымі Беларусі і Даніі. Каманда нашай краіны зазнала паразу з буйным лікам 1:6 (0:2, 1:1, 0:3). Адзіную шайбу ў беларускай зборнай забіў Аляксандр Кітараў на 36-й хвіліне.
Нагадаем, што 9 красавіка нашы хакеісты прагралі датчанам 1:3.
Пасля гульні 11 красавіка галоўны трэнер беларускай зборнай Дэйв Льюіс адзначыў: "Першыя два перыяды каманда гуляла досыць дысцыплінавана, але каб дамагчыся таго выніку, на які мы ўсе разлічваем, трэба не губляць канцэнтрацыю ўсе 60 хвілін". Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, беларускія хакеісты "пачалі гуляць толькі ў сярэдзіне другога перыяду — гэта занадта позна".
У рамках Еўрапейскага хакейнага выкліку 16 і 18 красавіка зборная Беларусі сустрэнецца на выездзе са зборнай Славакіі. Матчы пройдуць у Кошыцэ і Попрадзе. Завершыць праграму Еўравыкліку зборная Беларусі хатнімі матчамі. 24 красавіка яна згуляе з нарвежцамі ў Мінску, а 25-га — у Салігорску. Першы матч на чэмпіянаце свету беларусы згуляюць 2 траўня з хакеістамі зборнай Славеніі.
Фота — @Dennis Flood