Хакеісты мінскага “Дынама” з цяжкасцю выйгралі ў навакузнецкага “Металурга”

Хакеісты мінскага “Дынама” з цяжкасцю выйгралі ў навакузнецкага “Металурга”

Мінскае хакейнае “Дынама” выйграла па булітах у “Металурга” з Новакузнецка — 5:4 (3:1, 1:2, 0:1, 0:0), буліты — 2:1). Матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі прайшоў 4 снежня на “Мінск-Арэне”. У першым перыядзе гаспадары адчувалі сябе ўпэўнена і павялі ў ліку, але ўжо ў другой дваццаціхвілінцы сітуацыя кардынальна змянілася: госці закінулі дзве шайбы і скарацілі адставанне да мінімуму. Апошняя траціна гульні ўвогуле скончылася з лікам 4:4, прычым гаспадары рызыкавалі прапусціць шайбу ў самы апошні момант. Выйграць і зарабіць два ачкі “зубры” змаглі ў серыі булітаў, дзякуючы Раяну Веске, які двойчы паразіў браму сапернікаў.

Цягам асноўнага часу ў мінчан адзначыліся Нік Бэйлен, Сяргей Дрозд, Мэт Элісан і Андрэй Міхалёў.

Наступны матч “Дынама” згуляе на сваім лёдзе 9 снежня супраць лідара чэмпіянату — маскоўскага ЦСКА.

Фота: ХК "Дынама-Мінск"