Хакеіст Джэф Плат перайшоў у маскоўскі ЦСКА

Канадскі нападаючы з беларускім пашпартам Джэф Плат стаў хакеістам маскоўскага ЦСКА. Кантракт з 30-гадовым гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі разлічаны на адзін сезон.

Мінулы сезон Плат правёў у "Лакаматыве", сыграў у рэгулярным чэмпіянаце 60 матчаў, забіў 17 галоў і аддаў 13 галявых перадач.

У 2008-2013 гадах хакеіст выступаў за мінскае “Дынама”, а затым перабраўся ў Яраслаўль.

Беларускае грамадзянства Джэф Плат прыняў у пачатку 2012 года. На чэмпіянаце свету-2014 у Мінску выступаў за зборную Беларусі.