“Гвалт”: ці дапаможа з яго наступствамі справіцца кніга Чарнухі — эфір

Аляксандр Чарнуха

Аляксандр Чарнуха / Еўрарадыё

Гвалт — частка нашай прыроды. Страшная яе частка. Асабліва добра гэта разумеюць тыя, хто з гвалтам у сваім жыцці сутыкнуўся. Новая кніга Аляксандра Чарнухі “Гвалт” — гэта зборнік апавяданняў, аб’яднаных у адну эпічную гісторыю. Яна пра нас: герояў і зладзеяў, правільных і няправільных, тутэйшых і нетутэйшых. Яна пра нашы слёзы. Наша жыццё і нашу смерць.

Чаму менавіта тэма гвалту зацікавіла як базавая тэма новай кнігі і ці не стаміліся беларусы ад гвалту нават у літаратуры? Якую ролю ў апісанні гвалту маюць для аўтара сарказм, іронія і чорны гумар і ці так фантастычна выглядаюць апісаныя падзеі, як нам падаецца на першы погляд? Ці зразумелая тэма гвалту, праз які прайшлі і праходзяць беларусы, тым, каго гэты гвалт апошніх гадоў не закрануў, чаго чакае ад тура па ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць публіцыст, музычны журналіст,  пісьменнік, аўтар і вядоўца ютуб-канала “Міністэрства сепультуры” Аляксандр Чарнуха і лiдарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сяброўка борду Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА), каардынатарка тура Аляксандра Чарнухі па ЗША Надзея Нортан.

“Гвалт”: ці дапаможа з яго наступствамі справіцца кніга Чарнухі — эфір

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.