Грыбаўскайтэ: народы свету павінны самі выбіраць сабе ўладу

Захад можа "дапамагчы саспець любому народу", але не можа дыктаваць яму, якую сістэму ды якую ўладу ён павінен абіраць. "Гэта тычыцца і Эгіпту, і Беларусі", — падсумавала літоўскі лідэр.

Кіраўнік Мюнхенскай канферэнцыі Вольфганг Ішынгер падараваў Грыбаўскайтэ напрыканцы сэсіі вялікі букет кветак, "на знак удзячнасці за смелую прамову", паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на агенцтва Delfi.