Генштаб Украіны: у Брэсце выяўлена дыслакацыя расійскіх падраздзяленняў
У Брэсце "выяўлена дыслакацыя падраздзяленняў БПЛА Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі", — паведамляе ў пятніцу ў вечаровай зводцы Генштаб Украіны. Адзначаецца, што яны "прыцягваюцца да разведкі памежных раёнаў Украіны".
Што да сітуацыі на поўначы Украіны, то яна "без істотных змен".