Фотафакт: Вяселле на Данбасе з аўтаматамі і пісталетамі ў руках
Ужо некалькі месяцаў Данецкая і Луганская вобласці Украіны жывуць ва ўмовах правядзення антытэрарыстычнай аперацыі.
Данецк, Луганск і шмат іншых гарадоў дагэтуль кантралююцца баевікамі. Іх адтуль спрабуюць выбіць украінскія сілавікі. Але жыццё працягваецца. Нават у такіх умовах адбываюцца вяселлі, якія, аднак, маюць адбітак неспакойнага часу.
Гэты здымак змясціў у Facebook беларускі журналіст Зміцер Галко.