Фотафакт: Кіраўніца МЗС "Луганскай рэспублікі" пазіруе аголенай
Карыстальнікі сацыяльных сетак адшукалі "УКантакце" інтымныя здымкі Ірыны Філатавай.
Нядаўна гэтая жанчына была прызначаная міністрам замежных спраў самаабвешчанай "Луганскай народнай рэспублікі". На шматлікіх фота яна пазіруе ў купальніку (а часам і без яго), з цыгарэтамі і шампанскім на фоне данбаскіх пейзажаў. Аднак некаторыя карыстальнікі мяркуюць, што на здымках усё ж іншая жанчына, не міністр, хаця таксама Ірына Філатава, адзначае сайт snob.ru.

Раней знакамітай дзякуючы сацсеткам стала Наталля Паклонская, 34-гадовы пракурор Крыма. Яе фотаздымкі глядзелі карыстальнікі па ўсім свеце. За вялікія вочы і правільныя рысы твару Паклонскую назвалі "Няшай-пракурорам".

Фота з сацыяльных сетак