Фільтрацыя інтэрнэта па заяўках будзе платнай?
Правайдэры пакуль не ведаюць, як кампенсаваць выдаткі на “фільтры”, але спадзяюцца, што звычайныя карыстальнікі да іх звяртацца не будуць.
З 1 верасня беларускія інтэрнэт-правайдэры пачнуць фільтраваць забароненую да распаўсюду ў Байнэце інфармацыю. А таксама будуць блакаваць доступ да асобных сайтаў па асабістых просьбах грамадзян альбо ўстаноў.
“Паводле ўказа №60 фільтрацыя ажыццяўляецца па жаданні кліента. Калі кліент выказвае такое пажаданне, то інтэрнэт-правайдэр павінен ажыццявіць гэтую фільтрацыю ў адпаведнасці з яго жаданнем, ― распавяла Еўрарадыё прадстаўніца аднаго з буйных правайдэраў. ― Вось і тут так будзе: калі ў вас з'явіцца такая неабходнасць, то вы звяртаецеся да свайго правайдэра. І ён будзе ажыццяўляць гэта ў адпаведнасці з тымі магчымасцямі, якія ў яго ёсць”.
З простым чалавекам, які вырашыў абмежаваць свой хатні інтэрнэт усё зразумела – ад яго патрабуецца толькі заява правайдэру. А вось як будзе дзейнічаць правайдэр, каб выканаць пажаданне кліента, суразмоўца Еўрарадыё ўдакладняць адмовілася.
Правайдэр: “У нас ёсць магчымасць рабіць такую фільтрацыю, але, на жаль, расказаць падрабязнасці мы не можам. З той нагоды, што кожны правайдэр будзе рабіць неяк па-свойму. Кожны набыў нейкае асобнае абсталяванне, якое дазваляе ажыццяўляць гэтую фільтрацыю. Але як гэта будзе рабіцца, мы раскрыць не можам. Гэта не тое, каб камерцыйная таямніца, але, прынамсі, інфармацыя, якую мы пакуль раскрываць не можам”.
Дарэчы, правайдэры будуць працаваць з кожным кліентам і па кожнай заяве індывідуальна. Гэта азначае, што накіраваць заяву на фільтрацыю інтэрнэта суседа, вы не зможаце.
Абсталяванне для фільтрацыі правайдэры набывалі за ўласныя грошы. Так, напрыклад, “Белінфанэт” выдаткаваў на яго амаль 100 тысяч долараў, інфармуе сайт “Беларускія навіны”. Кампенсаваць гэтыя страты, хутчэй за ўсё давядзецца, за кошт карыстальнікаў. Не выключана, што фільтрацыя па заяўках стане платнай.
“Не магу пакуль раскрыць гэтую інфармацыю (плата за фільтрацыю ўласнага інтэрнэта па заяўцы – Еўрарадыё), ― каментуе прадстаўніца правайдэра. ― Як толькі карыстальнікі пададуць заяўку, яны адразу даведаюцца ўсе ўмовы. Калі ў іх з'явіцца такое жаданне. Насамрэч, у большасці людзей такога жадання не з'явіцца. Я думаю, што ў гэтым сэнсе ў нас застанецца ўсё так, як і было”.
Нагадаю, што фільтраваць “забароненую” інфармацыю правайдары будуць у адпаведнасці з пастановай Аператыўна-аналітычнага цэнтра і Мінсувязі. Абавязковай фільтрацыя будзе для дзяржаўных устаноў, а пералік забароненых сайтаў складуць упаўнаважаныя органы праз Мінсувязі. “Чорныя” спісы ўжо апублікаваны на старонцы Беларускай дзяржаўнай інспекцыі электрасувязі. Праўда, адзін з іх “запаролены”, а другі пакуль пусты. Між тым, згодна з законам, адключыць пэўны сайт простаму карыстальніку змогуць толькі пасля яго ўласнай заявы.