Еўрапейскія амбасады згадалі палітзняволеных беларусак
Палітзняволеная беларуска / spring96.org
Еўрапейскія амбасады згадалі палітзняволеных беларусак. Аднолькавы тэкст заявы апублікаваны ў іх сацсетках.
"Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня #IWD2025 мы згадваем 150 жанчын-палітвязняў у Беларусі, — гаворыцца ў заяве. — Сярод іх Вікторыя Кульша і Алена Гнаук. У зняволенні яны пакутуюць ад сур’ёзных хвароб і не атрымліваюць неабходнай медыцынскай дапамогі. Гэта бесчалавечна. Мы патрабуем неадкладнага аказання медыцынскай дапамогі ды вызвалення ўсіх палітычных зняволеных".
Алена Гнаук і Вікторыя Кульша