Экс-палітвязынка, якая атрымала прэмію Ганны Кляйн, просіць аб дапамозе

Фемактывістка, блогерка Дар'я Афанасьева

Фемактывістка, блогерка Дар'я Афанасьева / BGmedia

Беларуская палітвязынка Дар'я Афанасьева, якая напярэдадні 8 сакавіка атрымала прэстыжную Жаночую прэмію Ганны Кляйн, мае патрэбу ў дапамозе.

Дар'я — фемактывістка і аўтарка блога ў Інстаграм пра сексізм і фемінізм. Яе затрымалі ў канцы 2021 года за ўдзел у мірных пратэстах пасля выбараў. Правяла ў зняволенні 2,5 гады. За гэты час у дзяўчыны абвастрылася астма, ёй неабходна праходзіць рэгулярныя абследаванні, а для гэтага патрэбны грошы. Да таго ж Даша нарэшце прызналася сабе, што мае патрэбу ў дапамозе псіхатэрапеўта.

"Ваша падтрымка дапаможа мне не спяшацца, а спакойна ачуняць пасля перажытага, працягнуць праходзіць медыцынскае абследаванне. Паўнавартасна вярнуцца да прафесійнай дзейнасці я не магу праз псіхалагічныстану. Гэта мой шанец на аднаўленне здароўя і сілы, каб рухацца наперад", — кажа Дар'я Афанасьева.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.