Дні беларускага пісьменства чыноўнікі зрабілі днямі цвярозасці
Дні беларускага пісьменства барысаўскія чыноўнікі аб’явілі Днямі цвярозасці і ўпэўненыя, што жыхары і госці горада з радасцю падтрымаюць іх ініцыятыву. Гандлёвыя крамы вымушана выконваюць пачынанне чыноўнікаў і ажыятажнага попыту на алкаголь напярэдадні свята не чакаюць.
Урачыстасці, якія пройдуць у Барысаве 6-7 верасня, мясцовыя чыноўнікі гарвыканкама вырашылі зрабіць падвойным святам і прызначылі на гэты ж час Дні цвярозасці. У лепшых савецкіх традыцыях – добраахвотна-прымусова. У гэтыя два дні алкагольных напояў у Барысаве набыць будзе немагчыма: віна-гарэлачныя аддзелы ў харчовых крамах будуць зачыненыя, а піўныя бары будуць гандляваць безалкагольнымі прахаладжальнымі напоямі.
Пра тое, што ідэя правесці ў горадзе дні цвярозасці нарадзілася ў светлых галовах выканкамаўскіх чыноўнікаў, Еўрарадыё пацвердзіла кіраўніца ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Людміла Іванаўна.
Людміла Іванаўна: “У наc праводзяцца Дні беларускага пісьменства, пачынаецца з 5 чысла правядзенне гэтага свята вялікага рэспубліканскага. І ў рамках гэтага свята мы прапаноўваем людзям крыху іншую форму зносінаў. І гэта адзін з варыянтаў. У працэсе падрыхтоўкі да свята нарадзілася такая прапанова, і аргкамітэт яе прыняў”.
Нягледзячы на тое, што рашэнне прымалася вузкім колам людзей, у выканкаме ўпэўненыя, што барысаўчане і госці, якія прыедуць на свята пісьменства, не толькі зразумеюць, але і з задавальненнем падтрымаюць мясцовых чыноўнікаў.
Людміла Іванаўна: “Сёння людзі да гэтага ўжо гатовыя. Гатовыя да правядзення свята без алкаголю. Тым больш, што гэта свята вы ж самі разумееце, якога ўзроўню! Гэта Дзень беларускага пісьменства! Праграма вельмі рознапланавая, шмат мерапрыемстваў дзіцячых, будзе вялікая аўдыторыя бацькоўская. Я мяркую, што людзі ўсё разумеюць правільна і свята пройдзе з нашым новаўвядзеннем”.
А ўсіх, хто сумняваецца ў тым, што свята можа добра прайсці і з мараторыем на алкаголь, чыноўніца ад ідэалогіі запрасіла наведаць у гэтыя дні Барысаў. І паназіраць за цвярозым святам і зачыненымі аддзеламі з алкаголем разам з іншымі ўдзельнікамі розных прадстаўнічых дэлегацый – чыноўнікамі ад культуры, пісьменнікамі, журналістамі. Як айчыннымі, так і расійскімі.
Людміла Іванаўна: “Прыедзе больш за 100 пісьменнікаў Беларусі, больш за 100 журналістаў Расійскай Федэрацыі, каля 150 прадстаўнікоў беларускіх СМІ, будзе шмат замежных гасцей, гарады-пабрацімы. Дэлегацыі з гарадоў, дзе ўжо праходзілі Дні беларускага пісьменства”.
Еўрарадыё паспрабавала даведацца, як да прынятага гарвыканкамам рашэння паставіліся супрацоўнікі сістэмы гандлю, прыбытак якіх наўпрост залежыць ад колькасці прададзенага тавару. Алкаголь жа падчас любых святаў карыстаецца павышаным попытам. Але ў барысаўскай краме №51 на пытанне аб стаўленні да рашэння чыноўнікаў адказалі дыпламатычна.
Крама: “Што вам сказаць з гэтай нагоды... Безумоўна, выручка ўпадзе, але... цалкам станоўча – навошта нам п’яныя ў горадзе!”
Не палохае, паводле слоў супрацоўніцы крамы, прадаўцоў нават тое, што ў іх, магчыма, з-за гэтага і заробак у выніку будзе меншы.
Крама: “Заробак... Ну, што вам сказаць?.. За 6-7-е, калі мы і не будзем гандляваць, наш заробак не так ужо і моцна ўпадзе”.
У віна-гарэлачных аддзелах крамаў нават не чакаюць ажыятажу напярэдадні святаў і, як вынік, забароны на гандаль алкаголем. Супрацоўніца крамы №51 кажа, што такога ў іх не бывае нават напярэдадні выпускных, калі таксама дзейнічае такая ж забарона. Застаецца толькі здагадвацца, як паставяцца да ініцыятывы барысаўскіх чыноўнікаў ганаровыя госці горада. А іх чакаецца каля 1 тысячы чалавек. Ці на іх забарона распаўсюджвацца не будзе?