Для расследавання падзеяў 19 снежня варта запрасіць экспертаў АБСЕ

Як зазначаецца ў чарговай заяве місіі, эксперты АБСЕ ў галіне  свабоды мірных сходаў і расследавання выпадкаў масавых беспарадкаў павінны будуць даць ацэнку падзеям 19 снежня з пункту гледжання крытэраў мірных сходаў і прапарцыянальных дзеянняў паліцэйскіх сіл. Для гэтага беларускі ўрад мог бы перадаць органам міжнароднага расследавання дакументы і матэрыялы па гэтых падзеях, якія ёсць у распараджэнні ўладаў.

Апрача таго, місія заклікае змяніць меру стрымання для ўсіх асоб, якім не ставіцца ў віну непасрэдны ўдзел у актах гвалту, з утрымання пад вартай і дамашняга арышту на падпіску аб нявыездзе, а для астатніх — з утрымання пад вартай на іншыя меры стрымання, піша БелаПАН.