Дэйв Льюіс падпісаў новы кантракт з Федэрацыяй хакея Беларусі

Галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі Дэйв Льюіс падпісаў новы кантракт з Беларускай федэрацыяй хакея, паведамляе Tibuna.com.

Кантракт спецыяліста з федэрацыяй разлічаны да канца алімпійскага цыклу (да 31 траўня 2018 года). Нагадаем, Дэйв Льюіс з’яўляецца трэнерам беларускай хакейнай зборнай з 2014 года. 

Сёння праходзіў трэнерскі савет з удзелам Дэйва Льюіса, Любаміра Покавіча і трэнераў зборных па узростах.

Фота: nn.by