"Дата генератар": 12 чэрвеня 1896 года — дзень нараджэння Барыса Скосырава
Гэты чалавек увайшоў у гісторыю тым, што ў 1934 годзе на 12 дзён стаў каралём Андоры — маленькай краіны ў даліне ракі Валіра ў Пірэнэйскіх горах, паміж Іспаніяй (Каталоніяй) і Францыяй.
Барыс нарадзіўся ў 1896 годзе ў Лідзе Віленскай губерні. Памёр у доме састарэлых у Бопарце (Францыя) у 1989 годзе. Праўды пра яго жыццё вядома вельмі мала. Сам ён расказваў пра сябе шмат рознага, аднак большай часткай гэта была хлусня.