Данецкія сепаратысты адказалі алігарху Ахметаву: Правядзем нацыяналізацыю
З такой заявай выступіў кіраўнік так званай Вярхоўнай рады самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі" Дзяніс Пушылін.
"У сувязі з нежаданнем рэгіянальных алігархаў плаціць падаткі ў бюджэт ДНР прынятае рашэнне распачаць працэс нацыяналізацыі", — цытуе словы Пушыліна УНН. Ён асудзіў пазіцыю алігарха Рыната Ахметава, які выступіў на баку Кіева і арганізаваў сёння папераджальныя страйкі на Данбасе супраць сепаратыстаў.
"Ахметаў зрабіў свой выбар. На жаль, гэты выбар супраць народу Данбасу. Выплата падаткаў у Кіеў азначае фінансаванне тэрору на Данбасе", — заявіў адзін з лідараў самаабвешчанай ДНР.
Фота — Reuters