Цярэшчанка прыйдзе на Плошчу, але іншым не параіць

Цярэшчанка не бачыць сэнсу ў такім пратэсце, бо 19 снежня, паводле яго словаў, вынікі выбараў яшчэ не будуць вядомыя. А пра факты фальсіфікацый ён пакуль не ведае.

У той жа час сам Цярэшчанка на Кастрычніцкую плошчу ў дзень выбараў прыйдзе. Як ён патлумачыў "Радыё Свабода", там будуць прысутнічаць тыя, хто яго падтрымліваў і "вылучаў кандыдатам у прэзідэнты".