Coca-Cola перадумала сыходзіць з Беларусі
Кока-кола / pixabay
Амерыканская карпарацыя The Coca-Cola Company перадумала сыходзіць з Беларусі, заўважыла выданне "Зеркало".
Кампанія на 10 гадоў падоўжыла дзеянне ліцэнзійнай дамовы з даччынай структурай "Кока-Кола Беврэджыз Беларусія", вынікае з бюлетэня Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці. Новая дамова заканчваецца толькі ў канцы 2033 года.
На той жа тэрмін быў працягнуты дагавор з Schweppes Holdings - гэта даччыная структура The Coca-Cola Company.