Ці здольныя дэмсілы і Народныя амбасады абараніць беларусаў замежжа — эфір

Аляксандра Мамаева

Аляксандра Мамаева

На фоне войнаў, кліматычных катастроф, рознага маштабу прэзідэнцкіх выбараў ды іншых падзеяў тэма Беларусі з кожным днём усё далей адыходзіць у глыб сусветнага парадку дня. Абараніць  правы беларусаў становіцца ўсё больш складанай справай, рэпрэсіямі ўнутры Беларусі нікога ўжо не здзівіш.

Ці застаюцца сёння магчымасці трымаць беларускую тэму на парадку дня еўрапейскай палітыкі і што для гэта робіцца? Што галоўнае ў працы Народных амбасад і ці ідуць на супрацу з імі дзяржаўныя органы краін, дзе тыя амбасады дзейнічаюць? Чым займацца міжнародная камісія КР і якія сёння галоўныя праблемы ў беларусаў за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады, каардынатарка Народных амбасад Беларусі, актывістка беларускай дыяспары Славеніі Аляксандра Мамаева.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.