Ці здабудзе ЕС “незалежнасць ад ЗША” і ці не скарыстаецца гэтым Расія — эфір

Алесь Лагвінец
Пасля перамогі на парламенцкіх выбарах у Германіі блока ХДС/ХСС Фрыдрых Мерц нечакана заявіў пра неабходнасць дабіцца “незалежнасці Еўропы ад ЗША”. На фоне пэўнай напружанасці апошніх тыдняў паміж Еўропай і ЗША праз выказванні прэзідэнта Дональда Трампа такая пазіцыя будучага канцлера Германіі зразумелая. Але і прэтэндуе на заяву фактычна пра перафармуляванне ўсёй міжнароднай палітыкі ЕС. У тым ліку, магчыма, і дачыненняў з Беларуссю…
Што сёння ўяўляе з сябе міжнародная палітыка ЕС і ў якой “залежнасці” ад ЗША знаходзіцца Еўропа? Ці здольны Еўрасаюз да хуткай рэакцыі на запыты наконт зменаў замежнай палітыкі і ці не час ЕС перагледзець свае дачыненні з Беларуссю? Ці разумее Еўропа ўзровень небяспекі з боку Расіі і чым небяспечны рост папулярнасці правых папулістаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праграмны дырэктар Вольнага беларускага ўніверсітэта, магістр паліталогіі Алесь Лагвінец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.