Ці стане Наталля Пяткевіч новай прэзідэнткай Беларусі? Эфір

Павел Усаў / Еўрарадыё
Пасля нашай апошняй размовы з Паўлам Усавым, нехта з гледачоў стрыма запытаўся:
— Чаму б спадару Паўлу не ўзначаліць апазіцыйны беларускі рух і каго палітолаг бачыць у сваёй камандзе?
Тым часам, да меркавання нашага госця (які казаў пра неабходнасць змены кадраў у палітыцы), раптоўна прыслухаўся Аляксандр Лукашэнка. Наталля Пяткевіч змяніла Уладзіміра Караніка на пасадзе намесніка прэм'ер-міністра, а сам Каранік адправіўся кіраваць Акадэміяй навук.
Чаго чакаць ад новых прызначэнняў? Ці можна ўявіць былую намесніцу старшыні Адміністрацыі Лукашэнкі на месцы кіраўніка краіны, а калі не — дык якую ролю яна цяпер будзе адыгрываць? Ці варта прадстаўнікам дэмакратычнай супольнасці ўступаць у дылог з рэжымам, калі пачнецца адліга? Як там Трамп і чаму урад Беларусі зняў забарону на ўвоз бульбы з “несяброўскіх краін” (пасля таго, як Пуцін даў зразумець, што не ведае пра крызіс беларускага ураджаю)?
Падрабязнее пра апошнія гарачыя навіны ў беларускай і замежнай палітыцы размаўляем з палітолагам Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.