Чэмпіёнкай Беларусі па муай-тай стала медык з “хуткай дапамогі”

У адным з фіналаў чэмпіянату Беларусі па муай-тай перамагла Настасся Калашнікава — медык сталічнай “хуткай”. Дзяўчына выступала ў вагавой катэгорыі 48 кг.
Настасся з’яўляецца прафесійным медыкам “хуткай дапамогі”. Увесь вольны час яна аддае трэніроўкам па муай-тай.
Такім чынам, Настасся Калашнікава ўвайшла ў склад нацыянальнай зборнай і мусіць паехаць на чэмпіянат свету ў Швецыю, які адбудзецца сёлета ў траўні.