Чарнігаў афіцыйна адмовіўся ад Be Free. Фэст можа прайсці ў Роўне (дакумент)

Арганізатары музычнага фэсту Be Free атрымалі афіцыйную адмову ад гарадскіх уладаў Чарнігава. У дакуменце гаворыцца, што для фэсту абраная рэкрэацыйная зона, дзе ёсць рэдкія віды раслінаў. Акрамя таго, зазначаюць чарнігаўскія чыноўнікі, фэст меркаваўся на беразе Дзясны. Таму арганізатары, на іх думку, мусілі агарадзіць раку, арганізаваць дзяжурства выратавальнікаў ды інш.

Па словах Віталя Супрановіча, арганізатары яшчэ будуць вывучаць адмову. Разам з тым вядуцца перамовы па арганізацыі фэсту ў адным з іншых гарадоў Украіны.

Супрановіч: "Зараз вядуцца перамовы з іншымі гарадамі. Калі яны скончацца паспяхова і ў бліжэйшы час, то магчыма, што фестываль у гэтым годзе адбудзецца. Але гэта будзе вырашана недзе на працягу тыдня... Найбольш шчыльныя перамовы ідуць з Роўнам, але гэта пакуль няпэўна. Мы вядзем перамовы з трыма гарадамі".

Еўрарадыё працягне сачыць за развіццём сітуацыі.